2006-01-25 13:24:48

Агульная аўдыенцыя Папы


АГУЛЬНАЯ АЎДЫЕНЦЫЯ Ў СЕРАДУ 25 СТУДЗЕНЯ.


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта ўжо чацьвёртая сустрэча Папы Бэнэлыкта 16 з вернікамі ў нэтым годзе. Прыбыло на яе, як заўсёды, шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў 143 ( 9-15 ).
RealAudioMP3
Але перад абмеркаваньнем гэтага Псальму Папа сказаў, што сёньня канчаецца “Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян”, у часе якога мы задумваліся над патрэбаю пастаяннага ўпрошваньня Госпада вялікага дару поўнага адзінства сярод усіх вучняў Хрыста. Малітва, сапраўды, узносіць у істотны спосаб больш шчырыя і багатыя плады супольнага экумэнічнага заангажаваньня Цэркваў і царкоўных супольнасьцей.
Голас Папы RealAudioMP3
Сёньня мы абмяркоўваем 143 Псальм, які тычыцца Хрыста, Мэссыі і Караля. Ісус маліўся таксама і за нас, “каб мы былі адно”. Успомнены Псальм спасылаецца да канчатковых часоў- працягваў сваю катэхэзу Папа—калі зьнікне хлусьня, ганебгасьць і зло. Настане тады мэсыяньскі мір і справядлівасьць. Натхнёны аўтар чакае гэтых часоў з тугою: ўпрошвае памыснага разьвіцьця для будучых пакаленьняў, эканамічнага дастатку для краіны, міру і ладу ў публічным жыцьці. Будаваньне такой рэчаіснасьці гэта асаблівае заданьне Божага Народу- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў ўсіх, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.