З Масквы, з яе траскучымі 'крещенскими'
марозамі , прыйшла добрая вестка. Нягледзячы на халады, шмат народу сабралася у катэдры
Найсвяцейшай Дзевы Марыі на першую Імшу па-беларуску. З блаславенства арцыбіскупа
Тадэвуша Кандрусевіча і на ініцыятыву беларускай грамады Масквы, яна будзе адпрауляцца
адцяпер кожную суботу і нядзелю. Алесь Кушнір, адзін з найбольш настойлівых
беларускіх каталікоу-масквічоу,выказау надзею, што, нягледзячы на недахоп малітоунікау
і багаслужбовай літаратуры па-беларуску, Імша будзе праходзіць рэгулярна. Ёсць надзея,
што усе беларусы,якія дагэтуль маліліся у часе,калі вядзецца Боская Літургія па-руску
ці па-польску, пачнуць прыходзіць на сваю і далучацца да жыцця беларускай грамады
вернікау. Прыгадаем, што у Маскве у самой катэдры і у іншым касцёле, а таксама
у капліцах пры шэрагу замежных пасольствау каталіцкія багаслужбы вядуцца, акрамя
рускай, польскай і цяпер беларускай, яшчэ й на лацінскай, ангельскай,французскай,
нямецкай, гішпанскай, партугальскай, італьянскай, карэйскай, армянскай, в’етнамскай
і філіпінскай мовах.