2006-01-23 13:50:56

"Анёл Гасподні"


МАЛІТВА “АНЁЛ ГАСПОДНІ” У НЯДЗЕЛЮ 22 СТУДЗЕНЯ


Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысьціян быў у цэнтры разважаньня Папы Бэнэдыкта 16, перад адгаварэньнем гэтае багародзічнае малітвы. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў гісторыю гэтае экумэнічнае ініцыятывы падкрэсьліваючы, што супольная просьба пра адзінства ёсьць насьледаваньнем самога Ісуса Хрыста, які маліўся ў Вячэрніку за еднасьць сваіх вучняў. “Затым стаецца зразумелым тое, як важным для нас хрысьціян зьяўляецца безупыннае кліканьне дару адзінства. Калі гэта робім з вераю, мы можам быць упэўненымі,
што нашая просьба будзе выслуханая. Мы не ведаем, калі гэта станецца, таму што не да нас належыць гэтае веданьне, але мы не можам сумнявацца, што нейкага дня мы будзем “станавіць адно”, так, як Ісус і Айцец ёсьць еднасьцю ў Духу Сьвятым”—сказаў Папа.
Папа Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў далей ў сваёй прамове, што малітва за адзінства зьяўляецца сэрцам экумэнічнага руху. Нават цяжкасьці, якія сустракае дыялог могуць быць духоўна пасьпяховымі, практыкуючы хрысьціян у цярплівасьці, стойкасьці і братэрскай любові. Толькі навяртаючыся да Бога, які ёсьць Любоў”ю мы можам абьяднацца ў адзіным Містычным Целе Хрыста.
Голас Папы RealAudioMP3
Высказваньне “Бог ёсьць Любоў”ю”, якое па лаціне гучыць “Дэус карытас эст” становіць загаловак маёй першай Энцыклікі, якая зьявіцца ў найбліжэйшую сераду, 25-га студзеня, ў Сьвята Наверненьня Сьвятога Апостала Паўла. Я цешуся, што супадае гэта з заканчэньнем Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян. Гэтага дня я наведаю Базыліку Сьвятога Паўла, каб старшынстваваць Вячэрні, ў якой прымуць удзел таксама прадстаўнікі іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцей.—дадаў Бэнэдыкт 16.
Экумэнічны характар гэтых дзён Сьвяцейшы Айцец прыпомніў таксама вітаючы пілігрымаў у розных мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.