2006-01-23 13:58:57

500 ГАДОЎ ШВЕЙЦАРСКАЕ ГВАРДЫІ


ПЯЦЬСОТГОДДЗЕ ШВЕЙЦАРСКАЕ ГВАРДЫІ


Было яно ўшанаванае у нядзелю 22 студзеня ў Ватыкане Сьвятою Імшою, якая была адслужана ў Сыкстыньскай Капліцы. Удзельнічалі ў ёй гвардзейцы, якія выконваюць цяпер служэньне ў гэтай Гвардыі ды іхнія сем”і. Эўхарыстыі старшынстваваў кардынал Анджэлё Содано.
У казаньні ён прыпомніў, што дакладна 500-т гадоў таму назад, 22-га студзеня 1506-га году, 150 першых швейцаркскіх салдатаў увайшло ў Рым. На Плошчы Сьвятога Пятра атрымалі блаславенства ад Папы Юліяна ІІ, на якога заклік прыбылі, каб выконваць тут служэньне. Тадышні Папа акрэсьліў іх мянушкаю “абаронцаў свабоды Касьцёла”.
Салдаты, якія хочуць служыць у Швейцарскай Гвардыі мусяць спачатку закончыць швейцарскую школу рэкрутаў, быць католікамі і мець прынамсі 174-ы сантыметраў росту.
У часе Пантыфікату апошніх Папаў колькасны стан гвардыі заўсёды зьменьваўся. За часоў Папы Пія ХІІ корпус налічваў 150 асоб, за Яна ХХІІІ сто, за Паўла УІ- 90 а за Яна Паўла ІІ паўторна перавысіў сто асоб. Зьменьваліся таксама заданьні гвардзейцаў, хаця надалей належыць да іх запэўненьне бясьпекі для Папы Рымскага, ахова Папскіх Палацаў ды кантроль уваходаў на тэрыторыю Ватыканскае Дзяржавы.








All the contents on this site are copyrighted ©.