2006-01-18 15:02:38

аўдыенцыя


А сваю галоўную катэхэзу Папа Бэнэдыкт 16 прысьвяціў Тыдню Малітваў за Адзінства Хрысьціянсказаўшы, што ўжо традыцыйна пачаўся гэты Тыдзень, важная сустрэча для роздуму над драмаю падзелаў сярод хрысьціянскае Супольнасьці ды ўпрошваць разам з Ісусам Хрыстом “каб усе былі адно, каб сьвет паверыў”. Гэта робім сёньня таксама і мы тут сабраныя- працягваў Сьвяцейшы Айцец—разам з веруючымі з цэлага сьвету. Сапраўды ў малітвах за “абьяднаньне ўсіх” удзельнічаюцб многія католікі, праваслаўныя і пратэстанты, спалучаныя вераю ў Ісуса Хрыста, Адзінага Госпада і Збавіцеля.
Малітва за адзінства Хрысьціян- сказаў зноў Папа- была цэнтральным пунктам таксама Другога Ватыканскага Сабору. Будучыня перад намі. Сьвяты Айцец Ян Павал ІІ, які так многа зрабіў і дзярпеў дзеля экумэнізму- сказаў на заканчэньне сваей катэхэзы Папа Бэнэдыкт 16—вучыў нас прызнаваць тое, што Бог ужо нам даў, ды падрыхтаваць умовы на атрыманьне дароў, якія яшчэ патрэбныя, каб завершыць экумэнэнічную справу адносна адзінства хрысьтціян. RealAudioMP3








All the contents on this site are copyrighted ©.